АБ ВАНДРОЎЦЫ Ў ШВЕЙЦАРЫЮ
Я бясконца люблю Беларусь,
Яе рэкі, лясы і азеры,
І куды не паеду – дадому імкнусь,
Хоць бязмежныя вабяць прасторы.
Так і зараз хацелась мне свету пабачыць
Да замежнай гісторыі сэрцам прыльнуць,
Новы вобраз Варшавы -“старушкі” адзначыць
І ў кожны завулак яе зазірнуць…
Ну, а хутка мы Польшу ўжо пакідалі,
Перад намі Саксоніі землі ляглі.
У час патрэбны ў Дрэздэн мы з вамі папалі
І яго прыгажосцю любавацца маглі.
Тут царква і палацы з руін узняліся,
Стылі розных эпох у адзіны зліліся.
Кветкі там і фантаны турыстаў вітаюць
І музеі багаццем сваім уражаюць.
Шмат шэдэўраў у скарбніцы мы паглядзелі,
Іх багаццем уражаны вельмі былі.
Там, вядома, пабыць каралямі хацелі
І гадзіну ў роскашы і мы пажылі.
На твары – ўсмешка, ў душы хараства.
Гэта тое, чым можна вандроўку адзначыць.
Вельмі ўтульна мне з вамі, сябры, тут было
Захацелась яшчэ болей мне свету пабачыць…
Барвовы-жоўты і зялёны – ўсе колеры ў пейзаж злілісь
І так яны мяне зачаравалі, што мастаком хацелась быць!
А Рэйнскі вадаспад нас так прывабіў,
Што развітацца з ім мы ледзь змаглі.
Ён сілай, прыгажосцю і вялікасцю ўразіў,
Пейзажам мы яго зачараваныя былі.
З Швейцарыяй сустрэчы з хваляваннем мы чакалі
І шчыра нас яе віталі гарады:
Люцэрна, Берн, Жэнева, Цюрых -
Архітэктуры прыгажосць і чысціня вады.
А горы, горы хто не бачыў –
Той прыгажосці не адчуў.
Тут кожны нешта асаблівае адзначыў
І пра Швейцарыю шмат новага пачуў.
На прадгор’ях высокія сосны бярозкі змяняюць,
Пазалотай дубы там і клены вітаюць.
І герані на вокнах пажарам гараць,
Нібы ў казцы чароўнай хаткі цесна стаяць.
А прыгожы Люцэрн мяне зачараваў:
Фантаны, кветкі, возера і пазалота…
Шчаслівы той, хто тут нядоўга нават пабываў,
У душу запаў той вугалок – вярнісь туды з ахвотай!
А зараз Берн – што ён нам падаруе ?
Чым асабістым зможа ён здзівіць ? –
Ну вось: мядзвежай ямай сустракае,
А вось жывы мядзведзь ад нас бяжыць.
Прыгожых стрэх пейзаж чароўны,
Напэўна іх не зможам мы забыць.
Энштэйна воблік у вакне шыкоўны
Ён тут калісці змог тварыць.
Жэнева цішыней, спакоем павітала,
На жаль фантан высокі ўбачыць не змаглі.
Нам Кацярына-гід шмат месц цікавых паказала,
Каля Палаца Нацый побач мы былі.
Швейцарскім вінаграднікам Лазана бы сталіца,
Ульянаў Ленін тут не раз бываў.
Палацам Рюміна мы тут змаглі палюбавацца,
Фантан працуючы на плошчы нас вітаў.
Тут Гогаль з Чапліным “здружылісь”
На пабярэжжы разам нас віталі.
Азы “Нестле” тут зарадзілісь,
На жаль, яго не паспыталі.
Шыльёнскі замак – як аплот лімана –
Аб ім яшчэ Байрон напісаў:
Стаіць магутны і халодны –
Там абарончы гарнізон стаяў.
Кантоны, кантоны, а дзе ж тут сталіца ?
Яе ў Швейцарыі проста няма!
Ніхто тут нікога, нідзе не баіцца
І кожны кантон сам сабе галава!
Бывай, Швейцарыя, і Францыя, бывай!
Мы вам за прыгажосць, прыветнасць дзячым.
Чакае на наш любы беларускі край,
А па дарозе Мюнхен і Германію пабачым.
Кірхенхаус – сабор і царква –
Усе нас велічава віталі
А гадзіннік на ратушы крочыў чамусці назад,
Ну, а яшчэ з палацам сустрэчы чакалі.
Палац каралеўскі – дынастый аплот
Гісторыяй ён старажытнай авеян,
Па залах уражаны ходзіць народ
Багаццем чаруе там посуд, і мэбля, і шмат габіленаў.
Колькі месцаў на карце яшчэ невядомых –
Вам жадаю ва ўсіх пабываць.
І заўжды ў Беларусь павяртацца дадому,
Каб ізноўку хацець вандраваць.
Кіроўцам аўтобуса шчыра мы дзячым
За нашу бяспеку, павагу да нас.
Вы - “асы” прафесіі вашай – мы бачым,
Хай Бог беражэ і ахоўвае вас.
І Валянціне выкажу падзяку
За мікраклімат у калектыве і паўнюсенькі расказ
І даць як гіду найвышэйшую адзнаку:
Мы вельмі шчыра пакахалі вас!
Агентства ваша хай таксама працвітае,
Паездкі каб такімі ж таннымі былі,
А мы пра вас так сама спавядаем,
Шчэ, спадзяёмся, павандруем разам па зямлі.
Усім, з кім вандравала, я здароўя пажадаю
І дабрабыту, аптымізму і цяпла.
Вандровак новых і ўражанняў без краю
І каб надзея ў душы вашай жыла!
Яе рэкі, лясы і азеры,
І куды не паеду – дадому імкнусь,
Хоць бязмежныя вабяць прасторы.
Так і зараз хацелась мне свету пабачыць
Да замежнай гісторыі сэрцам прыльнуць,
Новы вобраз Варшавы -“старушкі” адзначыць
І ў кожны завулак яе зазірнуць…
Ну, а хутка мы Польшу ўжо пакідалі,
Перад намі Саксоніі землі ляглі.
У час патрэбны ў Дрэздэн мы з вамі папалі
І яго прыгажосцю любавацца маглі.
Тут царква і палацы з руін узняліся,
Стылі розных эпох у адзіны зліліся.
Кветкі там і фантаны турыстаў вітаюць
І музеі багаццем сваім уражаюць.
Шмат шэдэўраў у скарбніцы мы паглядзелі,
Іх багаццем уражаны вельмі былі.
Там, вядома, пабыць каралямі хацелі
І гадзіну ў роскашы і мы пажылі.
На твары – ўсмешка, ў душы хараства.
Гэта тое, чым можна вандроўку адзначыць.
Вельмі ўтульна мне з вамі, сябры, тут было
Захацелась яшчэ болей мне свету пабачыць…
Барвовы-жоўты і зялёны – ўсе колеры ў пейзаж злілісь
І так яны мяне зачаравалі, што мастаком хацелась быць!
А Рэйнскі вадаспад нас так прывабіў,
Што развітацца з ім мы ледзь змаглі.
Ён сілай, прыгажосцю і вялікасцю ўразіў,
Пейзажам мы яго зачараваныя былі.
З Швейцарыяй сустрэчы з хваляваннем мы чакалі
І шчыра нас яе віталі гарады:
Люцэрна, Берн, Жэнева, Цюрых -
Архітэктуры прыгажосць і чысціня вады.
А горы, горы хто не бачыў –
Той прыгажосці не адчуў.
Тут кожны нешта асаблівае адзначыў
І пра Швейцарыю шмат новага пачуў.
На прадгор’ях высокія сосны бярозкі змяняюць,
Пазалотай дубы там і клены вітаюць.
І герані на вокнах пажарам гараць,
Нібы ў казцы чароўнай хаткі цесна стаяць.
А прыгожы Люцэрн мяне зачараваў:
Фантаны, кветкі, возера і пазалота…
Шчаслівы той, хто тут нядоўга нават пабываў,
У душу запаў той вугалок – вярнісь туды з ахвотай!
А зараз Берн – што ён нам падаруе ?
Чым асабістым зможа ён здзівіць ? –
Ну вось: мядзвежай ямай сустракае,
А вось жывы мядзведзь ад нас бяжыць.
Прыгожых стрэх пейзаж чароўны,
Напэўна іх не зможам мы забыць.
Энштэйна воблік у вакне шыкоўны
Ён тут калісці змог тварыць.
Жэнева цішыней, спакоем павітала,
На жаль фантан высокі ўбачыць не змаглі.
Нам Кацярына-гід шмат месц цікавых паказала,
Каля Палаца Нацый побач мы былі.
Швейцарскім вінаграднікам Лазана бы сталіца,
Ульянаў Ленін тут не раз бываў.
Палацам Рюміна мы тут змаглі палюбавацца,
Фантан працуючы на плошчы нас вітаў.
Тут Гогаль з Чапліным “здружылісь”
На пабярэжжы разам нас віталі.
Азы “Нестле” тут зарадзілісь,
На жаль, яго не паспыталі.
Шыльёнскі замак – як аплот лімана –
Аб ім яшчэ Байрон напісаў:
Стаіць магутны і халодны –
Там абарончы гарнізон стаяў.
Кантоны, кантоны, а дзе ж тут сталіца ?
Яе ў Швейцарыі проста няма!
Ніхто тут нікога, нідзе не баіцца
І кожны кантон сам сабе галава!
Бывай, Швейцарыя, і Францыя, бывай!
Мы вам за прыгажосць, прыветнасць дзячым.
Чакае на наш любы беларускі край,
А па дарозе Мюнхен і Германію пабачым.
Кірхенхаус – сабор і царква –
Усе нас велічава віталі
А гадзіннік на ратушы крочыў чамусці назад,
Ну, а яшчэ з палацам сустрэчы чакалі.
Палац каралеўскі – дынастый аплот
Гісторыяй ён старажытнай авеян,
Па залах уражаны ходзіць народ
Багаццем чаруе там посуд, і мэбля, і шмат габіленаў.
Колькі месцаў на карце яшчэ невядомых –
Вам жадаю ва ўсіх пабываць.
І заўжды ў Беларусь павяртацца дадому,
Каб ізноўку хацець вандраваць.
Кіроўцам аўтобуса шчыра мы дзячым
За нашу бяспеку, павагу да нас.
Вы - “асы” прафесіі вашай – мы бачым,
Хай Бог беражэ і ахоўвае вас.
І Валянціне выкажу падзяку
За мікраклімат у калектыве і паўнюсенькі расказ
І даць як гіду найвышэйшую адзнаку:
Мы вельмі шчыра пакахалі вас!
Агентства ваша хай таксама працвітае,
Паездкі каб такімі ж таннымі былі,
А мы пра вас так сама спавядаем,
Шчэ, спадзяёмся, павандруем разам па зямлі.
Усім, з кім вандравала, я здароўя пажадаю
І дабрабыту, аптымізму і цяпла.
Вандровак новых і ўражанняў без краю
І каб надзея ў душы вашай жыла!
Л.Шкробат